 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Пакуль бяжыш, не заўважаеш стомленасці. Яна навальваецца, калі ты спыняешся. І, спыніўшыся, не разумееш, як гэта ты наогул бег, і як цяпер далей працягнуць рухацца - няма сілы нават на адзін крок. Але заўтра я зраблю першы крок. Я зноў пачну рух і, калі атрымаецца, я нарэшце ўсплыву з Марынанскай яміны ўверх, да сонечнага святла. Калі ў мяне гэта атрымаецца, наступны пост будзе апошнім у гэтым цыкле "Ныцця пра жыццё". Спадзяюся, я змагу гэта зрабіць. Прайшло шэсць дзён, заўтра будзе сёмы. Гэта не самая працяглая хандра ў маім жыцці, два гады таму ўсё доўжылася ажно 21 дзень, з 23 жніўня па 13 верасня. Усё, што не забівае, робіць нас мацней. Значыць, я мацней за сябе мінулага разоў у пяць. Альбо пяць разоў мёртвы. Хто ведае. Tags: Ныццё пра жыццё
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Усё жыццё, колькі сябе памятаю, я спазняўся на аўтобусы. Я падыходзіў да прыпынку (дакладней, ужо бег), а яны якраз ад'язджалі за дзесятак секунд да таго, як я дабег бы да дзвярэй. І я неяк да гэтага звыкся. Але ад панядзелка я ні на адзін аўтобус не спазніўся. Кожны раз мы з'яўляемся на прыпынку сінхронна. Мне падаецца, што мой Анёл, які адказвае за мяне дзесь там на небе, цяпер вельмі хоча выбачыцца перада мной за ўсё тое вар'яцтва, якое ён нарабіў з маім жыццём. Але нахалеры мне цяпер гэтыя аўтобусы? Яны мне былі патрэбныя тады, раней, калі я кудысьці спяшаўся. Цяпер я нікуды не спяшаюся. Бо няма куды. Я сплю па 10 гадзін на дзень (зазвычай мне хапала 6), а астатнія 14 хаджу сонны і млявы. Зімовая спячка пасярод вясны. Tags: Ныццё пра жыццё
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
На мяне ўплываюць усе, каму не лянота. Часта нават не задумваюцца, што яны мяне змяняюць як пластылінавую фігурку. А я ўсмоктваю ўсе гэтыя чужыя дурноты як губка ваду. Вось і яна. Яна ўпэўніла мяне, што мае вершы можна чытаць на публіку, праз яе я цяпер вегетарыянец, не саджуся ў транспарце на месцы "для пасажыраў з дзецьмі, інвалідаў, пажылых людзей", ці як яны там называюцца... перастаў заклейваць "Плошчу Леніна" ў метро "Плошчай Незалежнасці", таму, што яна сказала, што гэта дурнота... Зрэшты, апошнюю дзейнасць я ўсё ж аднавіў. Сёння дзве штучкі наляпіў, і ўчора адну. Але астатнія выбрыкі трымаюцца, бо падтрымліваюцца яшчэ нечым знутры, з маёй падсвядомасці. Вегетарыянства, да прыкладу, я прыняў усё ж збольшага самастойна, проста дагэтуль побач у мяне не было людзей-веганаў, якія б маглі служыць прыкладам. Паступова частка чужых выбрыкаў выветрываецца, але некаторыя застаюцца. Чым большы след чалавека ў сэрцы, тым больш ягонай дурноты з мяне не павыветрываецца аніколі... Неба такое блакітнае, б..., як спявае Голая Манашка. Tags: Ныццё пра жыццё
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Прысвячаецца Марыне Ушкуравай Кожнае новае расчараванне Набліжае да эміграцыі За спатканнем ідзе растанне Ад'язджае цягнік са станцыі Ў цягніку гэтым мог быць я І махаць Вам на развітанне Я не твой, ты не мая То бывай назаўжды, Каханне. 20.05.2012 Tags: Вершы-2012, Вершы-прысвячэнні
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Еш бульбу, жары моркву, Ратуй бедных жывёлак - І пасля смерці ў веганскі рай Цябе аднясе анёлак Еш мяса, жары кілбасу, Ратуй салат-садавіну - І пасля смерці апошні суд Скіруе цябе ў рай садавінны Калі ж ясі і тое, і тое, Ляжыш, як дурань, на печы І пішаш у блогу пра параною - Патрапіш у рай чалавечы. Жыві не для ежы, жыві для душы, Пляваць, наркаман ты ці веган. СТвары для людзей рай на зямлі - І трапіш у рай на небе. 11.05.2012 Tags: Вершы-2012
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Прысвячаецца Марыне Ушкуравай, якая ўгаварыла мяне прадэкламаваць вершы перад аўдыторыяй упершыню за N гадоў. Цёмная ноч. Месяц не свеціць. Марына ідзе з рыдлёўкай. Навошта выкопваць мёртвых паэтаў? - З сумневам спытаў бы Гамолка Гамолкі няма. Зямля яшчэ мяккая. Марына капае ўпэўнена. І Ромы няма - а ён прапаноўваў ёй Выкрасці лепей Леніна. Нарэшце труна дастана й адчынена Вершамі ў ёй распісаныя сценкі Ўваскрэслы вачыма лыпае здзіўлена Ў паэта дрыжаць каленкі. 14.04.2012 Tags: Вершы-2012, Вершы-прысвячэнні
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Вясна ідзе па гурбах снегу Ільды ламае рэк імклівых Мяняе альфу ды амегу І доўжыць дзень штодня на хвілю Але зіма стаіць упарта Без бою не здае ні кроку Дзе толькі можна - ў контратаку Ізноўку ўзяць зямлю ў аблогу Ды ўсё ж я веру - пераможа Вясна халодную сяброўку І здымуць фільм пра гэта гожы У студыі на Макаёнка 25.02.2011 Tags: Вершы-2011
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |